Заметки из «Нашей нивы»

Газета «Наша Ніва» Вильня 9/22 акцябра 1908 г. №21

Народная библиотэка у с. Остромэчэве

«К свабодзе, роунасци и знанню
Мы працярэбим сабе сълед.
И будзе унуку панаванне
Там, дзе сягоння плачэ дзед!»
Янка Купала

З розных канцоў Беларуси даходзяць да нас весьци, што народ, прачнуўшыся ў завирусе апошних гадоў ад доўгага сну, пачынае разумець вяликае значэнне навуки и цягнецца к съвету яе. Дзе-не-дзе нашы селяне и мястэчковые людзи клапоцяцца ўжо аб школах, библиотэках, чытальнях, — выписваюць газэты, купляюць книжки. Але ўсе гэта робицца вельми памалу, ды часам, як ни стараюцца людцы, з их працы ничога не выходзиць: нехват у их знаньня, не прывыкли яшчэ да супольнай, грамадскай работы над прасьветай сваей и братоў сваих.

Вось чаму вельми важная и карысная рэч, кали за культурную работу возьмуцца людзи интэлигэнтные. Добры прыклад гэтаго дае нам Гродзенская губэрня. Тамака ўжо кольки гадоў стали мужыки рупицца аб школы, библиотэки, ды знайшлося некольки интэлигентоў, каторые дали им сваю помач и вось справа пайшла добра, ды так, што цяпер у Бельским и Брэсцким паветах есць ужо с пятнаццаць народных библиотэк-чытальнеў па весках и селах, а запраўляюць ими самы мужыки, самы складаюць грошы на их.

Да першых библиотэк у гэтым кутку Беларуси належыць дармовая народная библиотэка-чытальня имяни Ф. Павленкова у с. Остромэчэве, Брэсцкага павету. Аткрылася яна ў 1905 гаду — тры годы таму назад. Апроч книг, каторых на 50 руб. прыслали ў библиотэку з «фонда» Павленкова, дастала яна дапамогу грашыми и книгами ад аднаго таварыства з Францыи, ад расейскага писара Максима Горкаго, ад съв. Грыгора Петрова и других. — Ў 1907 гаду было ўжо 1039 книг, каторые брали мужыки з пяцех весак суседних. Чытала 220 мужыкоў. Цяпер книг ешчэ прыбыло, ды ўсе болей людзей карыстае з их. Ў тым гаду кожны чытацель, личачы агулам, прачытаў па 15 книжок.

Пророческими оказались эти слова великого поэта Белоруссии, к слову сказать, тоже проявлявшего постоянную заботу о библиотеке, присылавшего ей книги.

Еще некоторые заметки из газет «Наша Ніва» разных лет

«Наша Ніва» 1909 г. №5

У Гродзенскай губ. пры 245 вучылішчах есць маленькіе бібліотэкі. З іх карыстало 11 тыс. 485 сталых людзей і 23 тысячы вучнеў, як пішэ Губэрн. Стат. Камітэт.

«Акружны суд прысудзіў жыда, што гандляваў гарэлкай у в. Остромэчэве, на 6 месяцоў у вастрог і 50 руб. штрафу; на тое самое прысудзілі і мужыка з в. Лышчыцы; і варта! Цяпер, напрыклад, воласць мае права зрабіць прыгавор, как закрыць усе манаполькі ў воласці, але калі толькі знойдуцца дамовые карчмы, то зараз жэ ізноў казна адкрые манаполькі. Ў некаторых валасцях мужыкі зрабілі прыгаворы, каб ніхто не прадаваў у хаце гарэлку ні па весках, ні ў мястэчках».

С. Закута

«С. Остромэчэво, Грод. губ. Брэсцк. пав. Бібліотэка за 1908 год выдала 240 людзям 2 тысячы 500 кніг. Найбольш кніг чытаюць познай восенью. Чацьвертая часць чытацелеў — вескавые кабеты і дзеўчыны. Карысць ад кніг вялікая, ў іх напісана ўся мудрасць, да каторай дайшоў сьвет. Адзін чалавек, як прыламаўся чытаць кніжкі, дык кінуў піць гарэлку і запівацца. Остромэчэўская бібліотэка прасіла ў воласці 25 руб. з штрафоў, каб паправіць кніжкі, што бадзяючысь па руках падзерліся. Воласць павінна атпусціць, бо чытаюць усе вескі гэтай воласці».

N.

Остромэчэўская безплатная народная бібліотэка-чытальня ім. Павленкова дзякуе шаноўнай Рэдакцыі за безплатную высылку «Нашай Нівы» і пасылае ей жаданне далейшай карыснай працы для адраджаючага беларускаго народа.

За заведуючаго А. П. Зенкевіч.

Мікіта Паўлючык

С. Остромэчэво, Лышч. Вол. Брэсцк. п. Пасьля абъезда и рэвизии библиотэк чыноўником асобых паручэній, ў нашу бібліотэку перасталі прыхадзіць газэты «Наша Ніва» і «Сев.-Зап. Голос». Куды іх дзеваюць — німа ведама.

«Наша Ніва» 1911 г. №6

С. Остромэчэво, Грод. губ. Брэсцк. пав. — У нашым сяле доктара німа, дык хворым прыходзіцца ездзіць да яго за 20 верст. Цяжка гэта — ведама, дык цемны мужык ідзе за радай да ўсялякіх знахароў, аддае ім свае капейкі, а хваробы косяць ды косяць народ. Часам невялікая нават помач, дадзеная у час, можа шмат памагчы; вось, Остромэчэўская бібліотэка-чытальня і надумала даваць нашым селянам такую помач.

Павэдлуг ст. 226 уст. врач. Можна «по человеколюбию безвозмездно помогать советами и известными симъ лицамъ средствами леченія». Карыстаючы з гэтага пазвалення, тутэйшая бібліотэка-чытальня ім. Павленкова аткрыла у сябе маленькую аптэчку, с каторай выдае за сваю цэну лекарствы, даючы раду дарма. Лекі выпісваюцца з найлепшых складоў — с Пецербурга ад «Русского Общества Торговли Аптекарскими Товарами», ад Пэля, або фірмы Штоль і Шмідт. У аптэчцы есць найбольш патрэбныя лекі: борная кіслата, нашатырны спірт, валер’яновые кроплі, французскі скіпідар, кроплі Іноземцэва, кроплі ад кашлю і мятные, сода, рыцына, кроплі ад зубоў, для вачэй, для вушэй, іодная настойка, гліцэрын, гарчычнікі (сынапізмы), іодоформ, карболка, хінін, фанацэтін, компрэсы і др. Кожную нядзелю прыходзяць па лекі чалавек 10-15 хворых ды нават с чужых весак.

«Остромэчэўскае Крэдытовае Таварыства надумало і зрабіло ўжо вельмі карысную для нашых селян рэч: яно угаварылося з дактарамі-спецыалістамі, зубнымі лекарамі і іншымі аптэкамі у Брэсьці і Высоколітоўску, што члены таварыства павінны ім за ўсе плаціць блізка на палову танней, чым другіе. Добра было-бы, каб і другіе хаўрусы, кружкі і таварыствы, а таксама весковые бібліотэкі-чытальні пайшлі за гэтым прыкладам».

На верх старонкі

  • Докладnew
  • Остромечево и остромычивци
  • Предисловие
  • Дела давно минувших дней
  • Легенды о селе Остромечево
  • Род Пузыны
  • Заметки из «Нашей нивы»
  • Урочища (хутора) (1935–1960)
  • «За польским часом»
  • Подсобное хозяйство
  • Хутор Вылычково
  • Владычицы
  • Почта в Остромечеве
  • Повзрослевшее детство
  • Сказ о матери
  • Далекое детство
  • Жизнь в послевоенное время
  • Есть только миг...
  • Памяти земляков
  • Мой старший брат
  • Невозвратимое…
  • Мы родом из детства
  • Природа нашего детства
  • Пословицы, поговорки
  • Песни
  • Прымовкы, шчыталки, игры
  • Школа
  • Народные училища Брестчины
  • Они были первыми
  • А жизнь короткая такая
  • «Школа»
  • Сочинение на заданную тему
  • Незабываемое...
  • Отец, Учитель, Человек
  • Годы далекой юности
  • Всегда помню учителей
  • Я был первым выпускником
  • И запах сирени 45-го...
  • Самый «классный» класс...
  • Школьные годы чудесные...
  • Жизнь, отданная школе
  • Школу всегда вспоминаю
  • Школа — фундамент жизни
  • Личный пример А. Даниша
  • Библиотека
  • Павленков Ф. Ф.
  • Заметки из «Нашей нивы»
  • З гісторыі народных бібліятэк
  • Братья Романские
  • В библиотеке работали
  • Иван Иванович
  • Свято-Михайловская церковь
  • Памяти отца Евгения
  • Тарима Лукьян Антонович
  • Праздники нашего детства
  • Память
  • Воины, погибшие в 1944 г.
  • Сережина ель
  • Колхоз "Память Ильича"
  • Люди счастливой судьбы
  • Красота рождается в душе
  • СПК "Остромечево"
  • Четверть века
  • Остромечево сегодня
  • Моё Остромечево
  • Служба дня и ночи
  • Прекрасное далёко…
  • Слоўнiк тэрмiнаў
  • Хронология событий
  • Послесловие
  • Видео
  • Web hosting by Somee.com