| Слоўнiк тэрмiнаўАбора — гаспадарчая пабудова для хатняй жывёлы.Асаднікi — пасяленцы з Польшчы 1921–1939 гг., атрымаўшыя зямельныя надзелы ў Заходняй Беларусі. Ачавісць — у прысутнасці, увачавідкі, на вачах. Асьміна — мера сыпучых рэчываў і вадкасцей у ВКЛ, роўная 51 літру. Арцыбіскуп — у каталіцкай царкве; архіепіскап у праваслаўнай, духоўная асоба высшай ІІІ ступені. Бочка — мера сыпучых рэчываў і вадкасцей у ВКЛ, роўная 406,54 літраў. Брама — парадныя вароты на ўездзе да сядзібы, палацу, парку і замка. Бязмен — даўняя ручная, рычажная вага. Варунак — умова, абставіна. Ваявода — кіраўнік мясцовай адміністрацыі ў ваяводстве, засядаў у Сенаце Рэчы Паспалітай пасля 1569 г.; у Заходняй Беларусі ў 1921–1939 гг. — кіраўнік ваяводства. Валока — зямельная мера на Беларусі ў XVI–XX стст., роўная 20 дзесяцінам, або 21,36 га. Ваяводства — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў ВКЛ у XV–XVIII стст., уведзеная замест княств. Вёска — асноўны тып сельскага паселішча на Беларусі ў XVI–XX ст. Воля, волька, вулька — старадаўні тып сельскага паселішча, вызваленага ад падаткаў. Воласць — адміністрацыйная адзінка ў ВКЛ і на Русі, населеная сялянамі-даннікамі ў XIII–XVI ст. Вырок — пастанова; рашэнне суда. Вярста — мера даўжыні = 1,07 км або 500 сажаням. Вячыста — сапраўднае; дадзенае «навечнасць»; векавечна, векавы. Вятрак — ветраны млын на «казловых» апорах-восях. Ганак — крытая прыбудова перад уваходнымі дзвярыма з лаўкамі па баках. Гарнец — мера вагі сыпучых і вадкіх рэчываў у ВКЛ = 2,823 літра. Грунт — надзел, ворная зямля; глеба; прычына; аснова. Гміна — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка павета ў Заходняй Беларусі ў 1921–1939 гадах, уключала ў свой склад адну або некалькі вёсак, сёння сельсавет. Губернія — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на тэрыторыі Расіі, Літвы, Беларусі, Латвіі ў XVIII–XIX стагоддзях, дзялілася на паветы (уезды). Гонта — драўляныя дошчачкі, выкарыстоўваліся для пакрыцця дахаў хат, гаспадарчых пабудоў. Грабар — землякоп. Гара ці гарышча — прастора паміж столлю і дахам у сялянскай хаце. Дваранiн — у ВКЛ i РП шляхцiч, якi служыў пры двары князя цi караля. Двор — комплекс жылых і гаспадарчых пабудоў. Дворышча — некалькі аб’яднаных сялянскіх гаспадарак у XV–XVI стст., былі пазней названы — «сяло». Дым — сялянскі двор у ХІV–ХVІ стст. Дзедзічна — уладанне маёнткам па вотчыннаму спадарчаму праву; спадчына па лініі дзеда. Дзесяціна — зямельная мера плошчы = 1,09 га. Жывіца — смалістае рэчыва хвойных дрэваў, з якіх вырабляюць каніфоль і скіпідар. Журавель — калодзежнае прыстасаванне для зачэрпвання вады. Засек — месца ў свірне для засыпання збожжа, мукі. Зямянін — асабіста незалежны, шляхетны чалавек, без уласнай зямлі або з малым надзелам, абавязаны адбываць воінскую павіннасць у ВКЛ у XVI–XVIII стст. Імша — служба ў царкве, касцёле. І. М. — Іх Міласць. Канюшы — у Польшчы з ХІ ст., у ВКЛ з ХVІ ст. даглядаў за вялікакняжацкімі табунамі і стайнямі да ХVІІІ стагоддзя, пазней — чыста сімвалічная пасада. Кантрыбуцыя — прымусовы грашовы збор, узымаемы ворагамі на захопленых часова тэрыторыях з насельніцтва або з дзяржавы. Каплан — прысвітар, святар у праваслаўнай або каталіцкай царкве. Капа — мера, утрымліваемая 60 прадметаў, грошаў, яек. Кашталян — камендант замка; памочнік ваяводы ў ВКЛ. Камора — халоднае памяшканне ў сялянскай хаце, выкарыстоўваемае для захавання прадуктаў харчавання, некаторых прылад працы, адзення. Кварта — 1) мера сыпучых рэчываў і вадкасцей у ВКЛ, роўная 0,705 літра; 2) посуд металічны для піцця вадкасцей. Кватэрка — мера сыпучых рэчываў і вадкасцей у ВКЛ = 0,176 літра. Келіх — царкоўная чаша; пацір. Курніца — хата з печкай без коміна. Кансенс — згода, дамоўленасць, раўнавага, дазваленне. Кафля — керамічныя пліткі рознай канфігурацыі, памеру, размалёўкі для абліцоўкі і аздобы печаў, камінаў і карнізаў. Княства — дзяржаўнае ўтварэнне з пэўным узроўнем суверэнітэту, існаваўшае ў ІХ–ХVI стст. на Беларусі. Краўчы (кроўчы) — прыдворны чын, баярын, якi загадваў княжацкiм сталом, пазней ганаровы тытул. Кольвеч — пры нагодзе; з нагоды чаго-небудзь; калі-небудзь. Кроквы — брусы, якія ўтвараюць каркас даху. Латы — дошкі, жардзіны, якія кладуцца ўпоперак крокваў. Ліштва — фігурныя ці гладкія накладкі вакол вокан ці дзвярнога праёма. Лоўчы — княжацкі ўраднік, ведаючы ляснымі і паляўнічымі ўгоддзямі; з ХVІІІ стагоддзя як ганаровы тытул. Лядоўня — мураваны склеп для лёду з мэтай захоўвання ў цёплы перыяд прадуктаў харчавання. Локаць — мера даўжыні, роўная 46 см. Ланы — у канцы ХVІ стагоддзя мера плошчы ў ВКЛ = ад 16,3 да 48 га. Морг — мера плошчы на Беларусі і ў Літве = 0,71 га. Навозы — навезеныя да маёнткаў дарогі, пад’яздныя шляхі. Павець — навес, памяшканне для дроў на сялянскім двары. Прызьба — вонкавае ацяпленне хаты зямлёй, саломай на зіму. Павет, повет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў ВКЛ, на Беларусі з 1566 г. і да пач. ХХ ст. Паны-рада — Рада ВКЛ, вышэйшы орган дзяржаўнай улады ў XV – I пал. XVI стст.; паўнамоцтвы замацаваны статутам ВКЛ 1588 г. Пагост — вясковыя могілкі. Пуд — старажытная мера вагі — 16,38 кг. Полаць — дашчаты ляжанак ля печы для адпачынку або сна. Пенчатары — асобы, падпісваючыя і завяраючыя пячаткай дакументы. Парабак — беззямельны, малакваліфікаваны наёмны работнік на Беларусі ў ХVІІ–ХVІІІ – першай палове ХІХ стагоддзяў. Падсочка — спосаб атрымання жывіцы з хвойных дрэваў. Прысвітар — (грэч.) настаяцель у хрысціянскай царкве i каталiцкiм касцёле або ў доме веры евангельскiх хрысцiян. Парафія — прыхаджане царквы або касцёла, якой кіруе плябан. Позаў — назва; позва, пісьмовае паведамленне аб выкліку куды-небудзь. Плябанія — дом, які належыць парафіі, царкве ці касцёлу, у якім жыве настаяцель. Прусы — група заходне-балцкiх плямён, якая насяляла ўзбярэжжа Балтыйскага мора, памiж нiжнiм цячэннем Вiслы i Немана. Рэгістр — 1) спісак, перачань; 2) спецыяльны орган, праводзячы функцыянальнае назіранне ў якой-небудзь канкрэтнай вобласці. Стольнік — пасада ў ВКЛ з сярэдзіны ХV стагоддзя. Займаўся сэрвіроўкай вялікакняжацкага стала і падачай страў, пасля ХVІІІ стагоддзя — ганаровае званне. Страха — саламяны ці чаратовы дах. Сажань — мера даўжыні =2,13 метра. Сені — першае памяшканне перад дзвярыма ў хату. Сяло — старадаўні тып паселішчаў, звычайна меўшых царкву. Стараства — дзяржаўны маёнтак у ВКЛ у ХVІ–ХVІІІ стст., які даваў князь, кароль на часовае карыстанне феадалам за службу. Стапа — адзiнка даўжынi роўная 12 цалям альбо 32,4 см (цаля = 12 лiнiям цi 27 мм). Тартак — лесапільны заводзік. Тапаніміка — навука, якая вывучае геаграфічныя назвы. Чарэнь — ляжанка на печы. Чвэрць, карэц — мера сыпучых рэчываў і вадкасцей у ВКЛ=101,6 літра. Чэлядзь — работнікі, якія жылі і працавалі ў дварах феадалаў на Беларусі ў ВКЛ. Чэляднік — слуга, наёмны работнік, падзёншчык. Слова ўжывалася ў нашай мясцовасці да 60-х гадоў ХХ стагоддзя. Чынш — натуральны або грашовы падатак. Чашнік — віначэрп за каралеўскім сталом. Шалёўка — абшыўка хаты гладкімі або фігурнымі дошчачкамі 10–15 мм. Шанок — берасцейская мера аб'ёму = ад 48 да 24 гарцаў, або ад 135,5 літра да 67,7 літра ў ХVІІ–ХVІІІ стст. Хросты — хрышчэнне ў царкве або касцёле. Хары — адкрытая галерэя, месца размяшчэння хора ў царкве. Фунт — мера вагі ў ВКЛ = ад 360 да 450 гр. Фундуш — маёмасныя, грашовыя, зямельныя ці другія ахвяраванні на часовае ці пажыццёвае карыстанне. Эканомія — від дзяржаўнага зямельнага ўладання ў ВКЛ у XVI–XVIII стст. на Беларусі. Я. М. — Яго Мосць — Яго Вялікасць. Lsna — (польск.) блiскучая; Лясная; Лесня — рэчка ў Брэсцкім раёне. |