Наша ридна остромыцька моваДиалектический словарь(с добавкой в алфавитном порядке новых слов и выражений вспомнившихся с 2016-по 2024.28.08) Спампаваць "Наша ридна остромыцька мова." у pdf Выражаю свою искреннюю благодарность директору ООО “Остромечево” Олегу Анатольевичу Бураку, Жанне Сергеевне Гарустович, Швед Инне Анатольевне, доктору филологических наук, профессору кафедры беларуского литературоведения БрГУ имени А.С. Пушкина, всем членам правления и работникам сельхозпредприятия ООО “Остромечево“ за материальную поддержку в издании. “Хто дбае, той і мае” – так здавён гаварыла ўзгаданая Іванам Аляксеевічам ў зборніку “Наша рідна остромыцька мова” прыказка. Толькі дбаць можна пра рознае і па-рознаму. Як вынікае з матэрыялаў выдання ды слоў самога яго аўтара, Іван Аляксеевіч дбае пра “добрае, вечнае”, каб выхоўваць маладое пакаленне “сумленнымі, добразычлівымі грамадзянамі нашай Рэспублікі Беларусь, каб любілі нашу ласкавую родную беларускую мову, гісторыю і прыроду нашага роднага палескага краю, паважалі дасягненні пакаленняў, якія жылі да нас, зберагалі ўсё, створанае нашымі працалюбівымі і беражлівымі продкамі, каб памяталі нашы старажытныя беларускія традыцыі і абрады”. Сам Іван Аляксеевіч, яго жыццё і праца, стае ўзорам улюбёнага сына ў Родную Зямлю, клапатлівага захавальніка яе духоўных (і не толькі) скарбаў. Ён пільна ўзіраецца ў розныя, нярэдка замглёныя няспынным часам, жыццёвыя з’явы яго блізкіх вяскоўцаў, роднага Астрамечава. У полі зроку Івана Аляксеевіча і залацінкі народнай мудрасці, якая зафіксаваная ў шматлікіх парэміях, і дыялектныя асаблівасці гаворкі, і ўспаміны-аповеды, і фундушныя запісы па Астрамечаўскай царкве, і святары, і храналогія значных для Астрамечава дат. Ёсць спадзеў, што гэтыя клапатліва сабраныя звесткі не пакінуць раўнадушнымі не толькі астрамечаўцаў, але і ўсіх, хто цікавіцца культурай, мовай, гісторыяй Берасцейшчыны. Клапатліва сабранае пад адной вокладкай дапаможа настаўнікам філолагам, гісторыкам, краязнаўцам пранікнуць у таямніцы мінуўшыны Астрамечава, спасцігнуць адметнасці бытавання яго сучаснай культуры, мовы. Гэта, у сваю чаргу, паспрыяе фарміраванню і развіццю ў вучняў усебаковага ўяўлення пра культурна-гістарычныя, моўныя асаблівасці краю, выкліча ў іх гонар за маленькую Радзіму, бо як даводзіць зафіксаваная Іванам Аляксеевічам астрамечаўская прыказка: “Добра слава лыжыть, худая — быжыть”. Аўтар жа гэтага выдання прыклаў усе намаганні, каб пабегла добрая слава пра Астрамечава. Швед Іна Анатольеўна, доктар філалагічных навук, |